Спадчына: Траўгут Рамуальд Людвікавіч
Чацвер, 17 Сакавік 2016 15:52
4 ці 16 студзеня 2016 г. – 190 гадоў з дня нараджэння Рамуальда Людвікавіча Траўгута (1826–1864), ваеннага дзеяча, генерала, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. у Беларусі і Польшчы
Рамуальд Людвікавіч Траўгут нарадзіўся 4 студзеня 1826 года ў вёсцы Шастакова Брэсцкага павета (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Прадзед Рамуальда, першы з роду Траўгутаў, – выхадзец з Саксоніі, – паявіўся ў Польшчы ў першай палове XVIII ст. і перадаў сваім нашчадкам нямецкае прозвішча.